Лінкі ўнівэрсальнага доступу

15 тысяч чалавек даказалі, што яны не «дармаеды»


Міністэрства падаткаў і збораў накіравала на сёньня спавяшчэньні аб неабходнасьці сплаціць «падатак на дармаедзтва» больш як 70 тысячам грамадзянаў Беларусі, але каля 15 тысяч грамадзян даказалі сваё права не плаціць падатак, сказала БЕЛТА прадстаўніца МНС Марына Побаль.

Колькі з тых 15 тысяч даказалі, што яны не «дармаеды», пасьля атрыманьня лістоў, пакуль невядома: як кажа Побаль, атрымальнікі лістоў толькі пачалі зьвяртацца ў падатковыя органы. Са сплочаных на сёньня 3 млн беларускіх рублёў толькі 1 млн паступіў ад асобаў, якія самі прызналіся ў «дармаедзтве».

Тых, хто не сплаціў збор, вырашылі пакуль не прыцягваць да адміністрацыйнай адказнасьці, заявіла Побаль. Але не ўдакладніла, да якога часу.

Чаму дармаедам у Беларусі быць выгадней, чым прадпрымальнікам?

Лукашэнка абяцаў унесьці да канца 2016 году зьмены ў дэкрэт аб дармаедах. У тым ліку мае пашырыцца пералік катэгорыяў грамадзян, якія вызваляюцца ад выплаты збору.

Падобна, што падатковая «злавіла» даволі малую частку «дармаедаў»: у 2014 годзе Мінэканомікі ацэньвала колькасьць «дармаедаў» у 404 тысячы чалавек, у 2015 годзе Белстат налічыў 413 тысяч.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG