Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трэці расстрэл за тры дні. Выкананы сьмяротны прысуд Генадзю Якавіцкаму


Сьмяротнае пакараньне ў Беларусі, інфаграфіка
Сьмяротнае пакараньне ў Беларусі, інфаграфіка

У Беларусі выкананы чарговы сьмяротны прысуд: расстраляны 49-гадовы Генадзь Якавіцкі, прызнаны вінаватым у забойстве з асаблівай жорсткасьцю сваёй сужыцелькі, перадае БелаПАН.

Родзічы Якавіцкага атрымалі зь Менскага абласнога суду дакумэнт, у якім паведамляецца, што прысуд быў выкананы 5 лістапада. Звычайна ў Беларусі не паведамляюць дакладнай даты, калі прысуд прыводзіцца ў выкананьне. Праваабаронцы сьцьвярджаюць, што, паводле папярэдняй інфармацыі, Генадзь Якавіцкі, Іван Кулеш і Сяргей Хмялеўскі былі расстраляныя ў адзін дзень. Пра іх стала вядома цягам апошніх трох дзён.

Якавіцкі — ужо чацьвёрты расстраляны ў Беларусі ў гэтым годзе. У красавіку 2016 году пакаралі сьмерцю таксама Сяргея Іванова. Яшчэ адзін чалавек, Сяргей Вострыкаў, быў асуджаны да расстрэлу 19 траўня, ягоны лёс невядомы.

«Такі раптоўны ўсплёск сьмяротных пакараньняў асабліва дзіўны ў Беларусі, апошнім рубяжы ўжываньня сьмяротнага пакараньня ў Эўропе, бо многія лічылі, што краіна знаходзіцца на шляху да ліквідацыі сьмяротнага пакараньня назаўжды», — камэнтуе тры расстрэлы апошніх дзён Amnesty International.

Эўрапейскі Зьвяз асудзіў чарговыя сьмяротныя пакараньні ў Беларусі.

6 пытаньняў пра сьмяротную кару ў Беларусі

Беларусь застаецца адзінай краінай у Эўропе, дзе сьмяротная кара як пакараньне прадугледжаная законам і актыўна ўжываецца. Сьмерцю ня могуць караць жанчын, а таксама мужчын, якія ўчынілі злачынствы ва ўзросьце да 18 год ці былі на дзень вынясеньня прысуду ва ўзросьце 65 і болей год. З 1991 году пакарана сьмерцю каля 400 чалавек, памілаваны 1.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG