Тысячы людзей выйшлі на вуліцы найбуйнейшага гораду штату Флорыда, скандуючы «Куба si! Кастро no!».
Людзі таксама сыгналамі аўтамабіляў віталі сьмерць кубінскага рэвалюцыянэра і размахвалі нацыянальнымі сьцягамі Кубы.
Найбуйнейшыя акцыі прайшлі ў раёне «Малая Гавана», названым так, бо там жывуць шматлікія эмігранты з Кубы.
25 лістапада ва ўзросьце 90 гадоў памёр экс-прэзыдэнт Кубы Фідэль Кастра, які ўзначальваў камуністычную астраўную дзяржаву на працягу амаль паўстагодзьдзя.