Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прысуд фэльчару, вінаватаму ў сьмерці вязьня Пцічкіна, зьмякчылі


Фэльчар «Валадаркі» Аляксандар Крылоў
Фэльчар «Валадаркі» Аляксандар Крылоў

Судовая калегія ў крымінальных справах Менскага гарадзкога суду зьмяніла прысуд фэльчару СІЗА № 1 Аляксандру Крылову.

21 кастрычніка Маскоўскі раённы суд Менску асудзіў Крылова на тры гады калёніі-пасяленьня. Лекара прызналі вінаватым у неналежным выкананьні службовых абавязкаў, што прычынілася да сьмерці вязьня Ігара Пцічкіна.

Пасьля разгляду апэляцыйнай скаргі судовая калегія прызначыла пакараньне ў выглядзе пазбаўленьня волі на два гады 10 месяцаў. Гэта стала магчымым пасьля выключэньня з прысуду абставінаў, якія абцяжарваюць адказнасьць абвінавачанага, паведамляе БелТА.

У астатняй частцы прысуд пакінуты бязь зьменаў, а апэляцыйныя скаргі — без задавальненьня.

Ігар Пцічкін
Ігар Пцічкін

У скарзе пацярпелая Пцічкіна (маці памерлага) напісала, што прысуд лекару Крылову зьяўляецца незаконным і неабгрунтаваным. Яна прасіла зьмяніць яго і пакараць абвінавачанага пяцьцю гадамі турмы.

Абаронца ў сваю чаргу прасіў апраўдаць абвінавачанага і даводзіў, што адсутнічае прамая прычынная сувязь паміж дзеяньнямі лекара Крылова пры аказаньні мэддапамогі і сьмерцю Пцічкіна.

Абвінаваўца заявіў, што прысуд варта пакінуць бязь зьменаў, а апэляцыйныя скаргі абаронцы і пацярпелай — без задавальненьня.

Ігар Пцічкін памёр на «Валадарцы» ў пачатку жніўня 2013 году ўсяго пасьля некалькіх дзён арышту, які атрымаў за кіраваньне аўтамабілем у нецьвярозым стане.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG