Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Яшэ адзін журналіст з Гомеля паскардзіўся ў Камітэт ААН — на парушэньне права на атрыманьне і распаўсюд інфармацыі


Кастусь Жукоўскі
Кастусь Жукоўскі

У Камітэт ААН па правах чалавека, сьледам за Ларысай Шчыраковай, зьвярнуўся і другі гомельскі журналіст-фрылансэр, сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў Кастусь Жукоўскі.

«Сёлета на падставе міліцэйскіх пратаколаў, — кажа Жукоўскі, — мяне шэсьць разоў судзілі за падрыхтоўку без акрэдытацыі відэасюжэтаў для спадарожнікавага тэлеканалу „Белсат“. Сума штрафаў склала 53,5 мільёна недэмінаваных рублёў. Лічу, што дзяржава сыстэматычна парушала маё права на атрыманьне і распаўсюд інфармацыі. Канечне, я ня мог змаўчаць — абскарджваю ўсе пастановы судоў у гэтай уплывовай міжнароднай структуры».

Найбольшы судовы штраф —16,8 мільёна рублёў — вынесла Жукоўскаму 24 лютага судзьдзя Жлобінскага раённага суду Валянціна Сапонава на падставе двух пратаколаў. У першым сюжэце, паказаным у студзені на «Белсаце», гаворка вялася пра Беларускі мэталюргічны завод у Жлобіне, які трапіў у складанае эканамічнае становішча: працуе апошнія два гады са стратамі, выпраўляе пэрсанал у вымушаныя адпачынкі, зразае рабочым розныя даплаты. У другім сюжэце апавядалася пра дзесяцігадовую рэканструкцыю фэрмы ў вёсцы Рудзенка, якая належыць да сельгаспрадпрыемства «Пірэвіцкі». Эканамічна актыўныя людзі пазьяжджалі з гэтай вёскі ў пошуках новай працы, бо рэканструкцыя жывёлагадоўчага памяшканьня расьцягнулася на доўгія гады, а іншага занятку там няма.

Штрафы Жукоўскаму выносілі таксама суды ў Калінкавічах, Буда-Кашалёве, Карме, Мазыры і Лоеве.

Гомельскі праваабаронца, юрыст Леанід Судаленка, які прадстаўляе інтарэсы фрылансэраў у Камітэце ААН па правах чалавека, адзначае, што судовыя перасьледы выявілі шэраг супярэчнасьцяў нацыянальнага заканадаўства міжнародным дамовам Беларусі.

Таму ў скаргах, апроч парушэньняў правоў, вядзецца гаворка і пра неабходнасьць прывядзеньня нацыянальнага заканадаўства ў адпаведнасьць зь міжнароднымі абавязкамі краіны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG