Літаратурныя аглядальнікі амэрыканскай газэты Washington Post ўключылі кнігу «Час сэканд-хэнд» нобэлеўскай ляўрэаткі Сьвятланы Алексіевіч ў дзясятку найлепшых кнігаў 2016 году.
У гэтую дзясятку, сярод іншых, увайшлі найноўшыя раманы Эн Пэтчэт і Зэдзі Сміт ды кнігі нон-фікшн пра генэтыку і дзейнасьць брытанскай выведкі ў часы Другой сусьветнай вайны.
Жанр кнігі Алексіевіч пазначаны як нон-фікшн. Ангельскамоўны пераклад «Часу сэканд-хэнд», зроблены Бэлай Шаевіч, выйшаў сёлета ў выдавецтве «Random House».