Выніковы фотарэпартаж
Іван мае намер трохі адпачыць і распавесьці карэспандэнтцы Свабоды пра ўмовы ў Жодзінскім СIЗА, а таксама пра брата Ігара і ягоную сьмерць у турме.
Іван забраў свае рэчы ў СIЗА і ўся сям'я паехала дахаты.
Нявеста радуецца
Нявеста Івана Вераніка сказала Свабодзе: «Калі я ўбачыла, што зьнялі замок, адразу пабегла да Вані, не магла стрымацца».
Маці плача ўвесь час, не спыняючыся.
Маці міліцыянтам: «Вы забойцы!»
Маці падсуднага Галіна Паўлаўна, зьвяртаючыся да міліцыянтаў, сказала: «Вы — забойцы! Забойцы! Аднаго сына вярнулі, а хто мне верне другога сына?» Яе старэйшы сын Ігар Барбашынскі памёр у СІЗА.
«Дзякуй журналістам»
Іван Барбашынскі па вызваленьні з-пад варты: «Вялікі дзякуй журналістам!»
Вызвалілі з-пад варты
Івана Барбашынскага вызваляюць з-пад варты ў залі суду.
Хатняя хімія
Прысуд — 2 гады хатняй хіміі і падпіска аб нявыезьдзе.
Прызналі вінаватым
Судзьдзя Паўленка абвяшчае вырак: Івана Барбашынскага прызнаць вінаватым.
Паседжаньне пачалося.
Сябры і суседзі Барбашынскіх прыйшлі падтрымаць Івана ў дзень абвяшчэньня выраку.
Пацярпелых міліцыянтаў пакуль няма
Пацярпелыя міліцыянты не чакаюць пачатку паседжаньня ў калідоры разам з усімі. У папярэднія разы яны заходзілі ў залю адначасова з судзьдзёй.
Івана Барбашынскага ўвялі ў залю на ланцугу.
Івана Барбашынскага прывезьлі ў суд, заводзяць праз бакавы ўваход.
У Слуцкім судзе ўзмоцненыя захады бясьпекі
Родныя Івана Барбашынскага чакаюць, калі яго прывязуць у будынак суду. Сёньня тут узмоцненыя меры бясьпекі — на ўваходзе 5 міліцыянтаў.