Івана Барбашынскага, чый брат памёр у СІЗА, пакаралі 2 гадамі хатняй хіміі і вызвалілі ў залі суду
абноўлена
У Слуцкім раённым судзе 22 лістапада абвешчаны вырак Івану Барбашынскаму, якога абвінавачваюць у супраціве міліцыянтам, спалучаным з гвалтам. Пракурор патрабавала для яго 3 гады хатняй хіміі, сам Барбашынскі лічыць сябе і брата невінаватымі.
Справу супраць брата Івана, Ігара Барбашынскага, спынілі, бо ён памер у Жодзінскім СІЗА. На целе Ігара знайшлі ня менш як 17 сьлядоў удараў цьвёрдым тупым прадметам.
Маці Івана Галіна Паўлаўна паведаміла Свабодзе, што па вызваленьні сына з-пад варты павязе яго ў шпіталь.