Сястра Кондруся бачыла ягоную кроў
Сястра Кондруся Ірына пацьвердзіла Свабодзе, што брат «нечым рэзаў вены на руцэ, і потым была кроў»:
«Бачыла паднятую руку, як нечым па ёй вадзіў, потым бачыла сьляды крыві, якую хутка падцёрлі. Яшчэ рука была вельмі бледная ў яго. Але тады гэтак яму і не надалі дапамогу мэдыкі, хаця я прасіла. Потыя яго забралі».
Дэталі па справе #кондрусь https://t.co/B3yh8WI852
— Радыё Свабода (@svaboda) 16.11.2016
Суд прызначыў псыхіятрычную экспэртызу Кондруся
Суд аднавіўся на хвіліну. Судзьдзя сказала, што Кондрусь выдалены ў сувязі зь ягонымі паводзінамі. У адказ на гэта раздаліся пратэсты. Статкевіч і Севярынец уголас заявілі, што гэта судзілішча:
«Як вы можаце судзіць чалавека безь яго самога?». Пасьля гэтага суд пайшоў вырашаць, ці трэба прызначыць стацыянарную судова-псыхіятрычную экспэртызу Кондрусю. Пракурор ня супраць.
Суд вырашыў прызначыць падсуднаму стацыянарную псыхоляга-псыхіятрычную экспэртызу. Ягоныя паводзіны ў судзе суд назваў няўдалай спробай суіцыду.
Экспэртызу даручана правесьці камітэту па экспэртызах.
Суд на час экспэртызы адкладзены.
Маці Галіна і сястра Ірына: Ды ён цалкам нармальны, а тое, шт адбылося - пратэст.#кондрусь https://t.co/pS1nOxchcm
— Радыё Свабода (@svaboda) 16.11.2016
Адвакат Мушынскі: «Суд адновіцца максымум у другой палове сьнежня, бо экспэртыза комплексная, шмат часу патрабуе».
Паводле Мушынскага, канвойны сказаў яму, што з Кондрусем усё добра, ён сабе нічога не пашкодзіў. «Крыві не было. Былі драпіны, нечым ён спрабаваў падраць руку, але да крыві не дайшло».
Галіна Кондрусь: Сын цалкам нармальны, добры, ён за справядлівасьць, але не згодны з гэтай сыстэмай.#кондрусь https://t.co/AUpftqDWlA
— Радыё Свабода (@svaboda) 16.11.2016
Адвакат Мушынскі- бацькам: Цяпер працэс над Кондрусем аднавіцца хіба што ў другой палове сьнежня.#кондрусь https://t.co/qV0IDO78hm
— Радыё Свабода (@svaboda) 16.11.2016