Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Уладзімера Кондруся судзяць за Плошчу-2010. Bідэа
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:15 0:00

Уладзімера Кондруся судзяць за Плошчу-2010. Bідэа

Палітвязень Кондрусь рэзаў вены ў судовай залі, яму прызначылі псыхіятрычную экспэртызу. Анлайн

У судзе Маскоўскага раёну Менску пачаўся крымінальны працэс над жыхаром Рудзенска Ўладзімерам Кондрусем, якога абвінавачваюць ва «ўдзеле ў масавых беспарадках» падчас акцыі пратэсту супраць фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў 19 сьнежня 2010 году. Кондруся судзіць Сьвятлана Бандарэнка.

На фатаздымках той ночы можна знайсьці некага падобнага да Кондруся, хто б’е шыбы на ўваходзе ў Дом ураду. Кондрусь быў затрыманы толькі ў чэрвені 2016 году, да таго ён удзельнічаў у шэрагу мірных пратэстаў, у тым ліку ў акцыях прадпрымальнікаў увесну 2016-га, дзе, як мяркуюць ягоныя сваякі, спэцслужбы зьвярнулі на яго ўвагу.

Актывісту пагражае ад 3 да 8 гадоў зьняволеньня. Праваабаронцы Беларусі прызналі Ўладзімера Кондруся палітвязьнем і патрабуюць ягонага вызваленьня ды спыненьня крымінальнага перасьледу. Дакладна невядома, ці прызнае сябе Ўладзімер Кондрусь вінаватым.

10:42 16.11.2016

10:57 16.11.2016

39-гадовы Ўладзімер Кондрусь выглядае заўважна старэйшым за свае гады.

10:57 16.11.2016

Кондрусь паклаўся на падлогу ў «клетцы». Сказаў, будзе ляжаць увесь працэс на знак пратэсту супраць суду.

Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG