Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску зомбі маліліся на Кісялёва

Каля 17:30 пяць чалавек з размаляванымі пад зомбі тварамі ўсталявалі ў падземным пераходзе каля ГУМа макет тэлевізара з партрэтам расейскага тэлевядучага Дзьмітрыя Кісялёва.

31 кастрычніка ў Менску актывісты моладзевай арганізацыі «Альтэрнатыва» правялі флэшмоб супраць расейскай прапаганды.

Каля 17:30 пяць чалавек з размаляванымі пад зомбі тварамі ўсталявалі ў падземным пераходзе каля ГУМа макет тэлевізара з партрэтам расейскага тэлевядучага Дзьмітрыя Кісялёва.

На «тэлевізар» з партрэтам Кісялёва ўдзельнікі акцыі павесілі локшыну, паведамляе БелаПАН. Цягам 10 хвілінаў яны начаплялі локшыну сабе на галаву, а таксама маліліся на Кісялёва.

XS
SM
MD
LG