У апошні час, калі ў нас зьявіліся свае манэты, людзі сталі больш уважлівымі да сваіх грошаў. Як толькі ў краме ці на вуліцы пачуецца звон манэт, дык амаль усе, хто знаходзіцца ў радыюсе пачутага звону, пачынаюць вельмі пільна ўзірацца сабе пад ногі...
«А раптам МАЁ!»
Часьцей за ўсё суседа! Але ж...
А якім скарбам падаецца знойдзеная манэта!
Дакладна, я так ня радаваўся, калі раней знаходзіў папяровыя грошы. Усё ж «цьвёрдыя» грошы неяк больш надзейныя і грунтоўныя. Ці гэта проста вельмі далёкі адгалосак продкаў зь іх талерамі ды солідамі...
Яўген Мартыновіч
Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org
Самае папулярнае
1