Рэальныя наяўныя грашовыя даходы насельніцтва Беларусі за студзень-жнівень 2016 году зьнізіліся на 7,1% у параўнаньні з аналягічным леташнім паказчыкам.
Гэта самае глыбокае падзеньне даходаў за апошнія 20 месяцаў, паведамляе БелаПАН са спасылкай на дадзеныя Белстату.
Папярэдні рэкорд падзеньня быў усталяваны ў студзені-чэрвені і студзені-ліпені — 7%.
Даходы насельніцтва пасьлядоўна падаюць са студзеня 2015 году.