Падзеі мінулага тыдня на фатаздымках сусьветных агенцтваў 8–14 верасьня 2016 г.
Роспач пасьля сьмерці караля Тайлянду, Ашура ў Тэгеране і збор журавінаў на Берасьцейшчыне

1
Жанчына ў Бангкоку ў роспачы пасьля сьмерці караля Тайлянду Пхуміпона Адульядэта (Рама ІХ), 13 кастрычніка.

2
Дональд Трамп цалуе плякат "Жанчыны за Трампа" падчас візыту ў Флярыду, 12 кастрычніка.

3
Малады мігрант трымаецца за вяроўку падчас выратавальнай апэрацыі на міжземнаморскім узьбярэжжы Лібіі, 12 кастрычніка.

4
Дзеці ў сырыйскім горадзе Дума, які кантралююць паўстанцы, пасьля авіяналёту, 12 кастрычніка.

5
Іранскія і ірацкія шыіты падчас працэсіі Ашура ў мячэці Кэрбала ў Тэгеране, 12 кастрычніка.

6
Паўстанцы са Свабоднай сырыйскай арміі падчас сытукненьня з баевікамі Ісламскай дзяржавы, непадалёк ад Алепа, 10 кастрычніка.

7
Збор журавінаў у Берасьцейскай вобласьці.

8
Турэцкая паліцыя падчас дэманстрацыі з нагоды гадавіны замаху сьмяротніка на чыгуначным вакзале ў Анкары, 10 кастрычніка.

9
Шыіты сьвяткуюць Ашуру, Ірак, 9 кастрычніка.

10
Афганскія хлопчыкі гуляюць у футбол у Гераце.

11
Ветразевыя караблі на рэгаце каля Трыесту, Італія, 9 кастрычніка.