11 кастрычніка ў Цэнтральным раённым судзе Менску пачнецца працэс над анархістам, былым нацыянал-бальшавіком Зьмітром Паліенкам, якога абвінавачваюць у «пагрозе гвалтам альбо гвалтоўных дзеяньнях супраць міліцыянта» за дзеяньні ў час жорсткага затрыманьня ўдзельнікаў акцыі раварыстаў «Крытычная маса».
Праваабарончы цэнтар «Вясна» назваў затрыманьне раварыстаў «непрапарцыйна гвалтоўным спыненьнем акцыі». Праз 4 месяцы па затрыманьні Паліенку таксама абвінавацілі ў распаўсюдзе парнаграфіі.
У Цэнтральным судзе пачынаецца працэс над Зьмітром Паліенка.#Паліенка https://t.co/DtvZYYJETw
— Радыё Свабода (@svaboda) 11.10.2016
Працэс пачаўся. Судзьдзя Есьман адразу забараніў фота і відэаздымкі, прычым сам, не пытаючыся меркаваньне бакоў.
Паліенка заявіў адвод судзьдзі Есьману. Той пайшоў у дарадчы пакой.
Падтрымаць Паліенку ў судзе прыйшла вялікая група сяброў і неабыякавых людзей.#Паліенка https://t.co/uG4NSRK38D
— Радыё Свабода (@svaboda) 11.10.2016
Вольга Мікалайчык прынесла апошнюю паштоўку ад Паліенкі. Адправіў яшчэ з СІЗА ў Жодзіна.Прыйшла ўчора. #Паліенка https://t.co/oqZ1iFyD5O
— Радыё Свабода (@svaboda) 11.10.2016
На суд прыйшоў бацька Зьмітра Аляксандр Паліенка.( у цэнтры здымка)."Без каментароў".#Паліенка https://t.co/wsqm5cvAVn
— Радыё Свабода (@svaboda) 11.10.2016
Пачалося судовае сьледзтва
Судзьдзя Есьман адхіліў адвод Паліенкі, спаслаўшыся на меркаваньне пракурора і пацярпелага супрацоўніка ДАІ. Пачалося судовае сьледзтва. Пракурор Алег Юркевіч пачаў выступ з эпізоду пра ролік парнаграфічнага зьместу, які нібыта разьмясьціў у інтэрнэце Паліенка і гэтым «прыняў удзел у яго рэклямаваньні».
Потым пракурор зачытаў з абвінавачаньня эпізод пра напад на міліцыянта-супрацоўніка ДАІ. Пры гэтым у зале пачалі сьмяяцца.
Паліенка не прызнаў сябе вінаватым і адмовіўся даваць паказаньні. Чаму - не патлумачыў.#Паліенка https://t.co/75kdD9y1yH
— Радыё Свабода (@svaboda) 11.10.2016
Паліенка ня хоча даваць паказаньні
Паліенка адмовіўся даваць паказаньні. Судзьдзя пачаў допыт пацярпелага Аляксандра Калтунова.
Допыт пацярпелага, міліцыянта Калдунова: Паліенка пацягнуў мяне за рукаў курткі, тады я яго схапіў і 2 разы ударыў.… https://t.co/nHRSQLi9di
— Радыё Свабода (@svaboda) 11.10.2016
Міліцыянт распавёў, як парваў куртку
Пацярпелы распавёў, як падчас выкананьня загаду аб спыненьні велапрабегу «Крытычнай масы» ён на хаду спыніў Канавалава, які ехаў на ровары. Яны ўпалі. Пачаў падымацца, як адчуў, што яго за руку трымае Паліенка. «Адчуў рывок курткі. Я яго схапіў за руку, а ён вырываецца. Разумею, што, калі адпушчу, дык зьбяжыць. Я зрабіў два ўдары ў вобласьць тулава, гэта ў адпаведнасьці з законам. Ён пасьля гэтага лёг на асфальт, упаў».
У выніку ў мяне парваная куртка. Ніякіх іншых пашкоджаньняў няма.
На пытаньне судзьдзі, як мяркуеце, трэба пакараць Паліенку, пацярпелы Калтуноў сказаў: «На вырашэньне суду».
Яшчэ адзін сьведка-міліцыянт
Сьведка, супрацоўнік ДАІ Аляксандар Дашыкевіч распавёў пра тое, як яны спынялі ўдзельнікаў акцыі «Крытычная маса». Пра тое, як пацярпелы Калтуноў, ягоны напарнік, затрымліваў раварыста Канавалава.
«Падышоў да іх, калі яны ўжо ляжалі на зямлі».
— А чаму яны ляжалі?
— Ня ведаю, ня бачыў. Тады ўбачыў, як Канавалаў спрабаваў вырваць ровар з рук Калтунова, і тут падʼехаў Паліенка, ён быў у сіняй байцы.
Пракурор: Што было далей? Як Паліенка змагаўся, рваў куртку, бачылі?
— Не, гэтага я ня бачыў. Потым убачыў, што ў напарніка парваная куртка. Хто гэта мог зрабіць? Там больш нікога, акрамя Паліенкі з напарнікам, не было. На пытаньне адваката Паліенкі сьведка яшчэ раз удакладніў, што ня бачыў моманту, як Паліенка рваў куртку Калтунова. Ці гаварыў той потым, што гэта Паліенка яму парваў куртку, сьведка ня памятае.
Калі сьведка сыходзіў з залі, людзі казалі яму дзякуй «за тое, што ня хлусіў».
Бацька Паліенкі-суду (у цэнтры): Зьміцер добры чалавек, дапамагаў, працаваў. А што удзельнічаў у акцыях апазыцыі,… https://t.co/4374mFWTrX
— Радыё Свабода (@svaboda) 11.10.2016
Сьведка Ўладзімер Рудкоўскі, таксама з ДАІ, паведаміў суду, што падʼехаў да «Белай вежы» і ўбачыў, як супрацоўнікі ДАІ затрымівалі хлопцаў, якія ехалі на роварах.
«Вялікі хлопец ляжаў на зямлі, яго спрабаваў затрымаць міліцыянт, тут да міліцыянта падскочыў маленькі хлопец і пачаў цягнуць за руку. Потым іх усіх схапілі АМАПаўцы і пацягнулі ўсіх ў аўтобус. Нейкіх удараў і штуршкоў з боку хлопцаў я ня бачыў, машына закрыла агляд», — сказаў сьведка.
Ён пазнаў у Паліенку «маленькага хлопца» : «Ён быў у сіняй куртцы». Паводле сьведкі, хлопцаў было шмат, а калі ён падышоў, хлопцы кінуліся ў бакі, а Паліенка і Канавалаў засталіся. Пра Паліенку ён згадаў, што той «пачаў адцягваць інспэктара», а як гэта было, ці той біўся — сказаў, што ня бачыў.
Выклікалі ў суд у якасьці сьведкі бацьку, Аляксандра Паліенку. Той пагадзіўся даваць паказаньні. Пра Зьмітра сказаў, што той добры чалавек, разумны, мае свае погляды, дапамагае па дому, добра працаваў. 3 гады таму памерла маці. Вучыўся добра, пасьля ліцэя працаваў на МАЗе, потым працаваў у краме, казаў, што паступаць у ВНУ будзе пазьней. Чытае шмат кніг, любіць гуляць у футбол, захапляецца кампутарам. Чаму на момант затрыманьня не працаваў?
— Быў у пошуку. Шукаў лепшую працу, каб яму спадабалася. Хацеў уладкавацца на СТА.
Пракурор: Ці было вам вядома, што ён браў удзел у розных акцыях? Дзень Волі, Чарнобыльскі шлях?
— Так, гэта ягоная пазыцыя.
Вольга Мікалайчык і іншыя прысутныя публічна абурыліся на пытаньні пракурора пра ўдзел у акцыях. Іншыя яе падтрымалі. Судзьдзя ў выніку зрабіў заўвагу Мікалайчык.
Пракурор пасьля гэтага сказаў: «Я ж не кажу, гэта добра ці дрэнна, што ён браў удзел у акцыях. Але нешта ж яго падштурхнула да гэтага».
Суд зрабіў перапынак на 1 гадзіну, бо няма больш сьведак. Не прыйшлі Станіслаў Канавалаў, раварыст, і сьведка-апамавец. Судзьдзя Есьман сказаў: «Шукайце».
Вольга Мікалайчык атрымала заўвагу судзьдзі, што ў голас абурылася пытаньнямі пракурора пра удзл Паліенкі у палітыч… https://t.co/qTtgr2fbDs
— Радыё Свабода (@svaboda) 11.10.2016
Пракурор Алег Юркевіч (у цэнтры) запытаў бацьку Паліенкі: Як атрымалася, што ваш сын браў удзел у Дне Волі і Чарноб… https://t.co/5vOSOQPOE2
— Радыё Свабода (@svaboda) 11.10.2016