Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Агенцтва Fitch заяўляе пра небясьпечную сытуацыю ў банкаўскім сэктары Беларусі


Міжнароднае рэйтынгавае агенцтва Fitch Ratings адзначае, што дадзеныя, апублікаваныя Нацбанкам Беларусі ў мінулым месяцы, сьведчаць аб тым, што якасьць актываў у банкаўскім сэктары краіны рэзка пагаршаецца.

Пра гэта паведамляе «Інтэрфакс».

«Якасьць актываў у банкаўскім сэктары рэзка пагаршаецца. Рэгулятыўная справаздачнасьць паказвае, што непрацоўныя актывы (тры найбольш рызыкоўныя катэгорыі) больш чым падвоіліся да 14,8% ад велічыні актываў, схільных да крэдытнай рызыкі, на канец жніўня 2016 году ў параўнаньні з 6,8% на канец 2015 году. Пакрыцьцё стратаў па крэдытах на ўзроўні 38%, зьяўляецца нізкім, што падвяргае банкі рызыцы значных нечаканых стратаў», — гаворыцца ў паведамленьні агенцтва.

У Fitch Ratings адзначаюць, што пры стрэсавым сцэнары паказьнікі дастатковасьці капіталу многіх банкаў краіны зьніжаюцца да слабых узроўняў.

«Банкі ў высокай ступені схільныя да нэгатыўных тэндэнцыяў апэрацыйнага асяродзьдзя, такіх як запаволеньне эканомікі і слабасьць абменнага курсу», — канстатуюць экспэрты Fitch.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG