Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Маскве працягваюцца беларуска-расейскія газавыя перамовы


Беларускую дэлегацыю ўзначальвае віцэ-прэмʼер Уладзімер Сямашка.

Пра гэта паведаміў журналістам у Менску прэс-сакратар прэмʼер-міністра Беларусі Ўладзіслаў Сычэвіч.

Намесьнік міністра энэргетыкі Расеі Андрэй Чарэзаў выказаў спадзеў, што бакі 7 кастрычніка канчаткова здымуць рознагалосьсі наконт газу.

Ён паведаміў, што ўчора міністар энэргетыкі Расеі Аляксандар Новак «гэтым пытаньнем шчыльна займаўся, ухіляючы рознагалосьсі зь беларускім бокам».

«На ўчорашні дзень гэтыя рознагалосьсі, наколькі я ведаю, да канца не былі зьнятыя, але я спадзяюся, што сёньня яны дамовяцца канчаткова», — цытуе РІА Новости Чарэзава.

Прэс-сакратар прэзыдэнта Расеі Дзьмітрый Пяскоў заявіў ТАСС, што «хутка або павольна, але безумоўна крызіс удасца пераадолець»:

«Мы дзьве саюзныя дзяржавы — Расея і Беларусь — і таму нават на фоне абсалютна непазьбежных часам камэрцыйных рознагалосьсяў кантакты не перарываюцца, кантакты абсалютна ўсёабдымныя, яны маюць сталы характар, Таму, вядома, на фоне непаразуменьняў камэрцыйнага характару агучваюцца ўзаемныя прапановы».

Паводле Пяскова, пакуль, аднак, складана казаць, якім чынам удасца пераадолець крызіс.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG