Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чым мы мажам твар: як разабрацца ў этыкетках крэмаў


Сёньня чытаем этыкеткі разам з Валерыяй Красоўскай

Скура — самы буйны і адзін з найбольш важных органаў цела, паколькі яна абараняе нас ад шкодных рэчываў звонку і падтрымлівае натуральнае ачышчэньне арганізму.

Догляд за скурай — гэта не раскоша, а неабходнасьць. Нам хочацца, каб наша скура была ня толькі здаровая, але і прыгожая. Хочацца верыць, што з дапамогай крэму мы пазбавімся сухасьці, маршчын і іншых «недахопаў». На жаль, многія крэмы ўтрымліваюць шкодныя для здароўя скуры (і ня толькі) інгрэдыенты.

Парабэны

Навуковыя дасьледаваньні на жывёлах мужчынскага полу паказваюць, што парабэны ў рацыёне зьніжаюць здольнасьць да пладжэньня. Дзеля справядлівасьці трэба адзначыць, што гэтыя падвопытныя жывёлы падвяргаліся ўзьдзеяньню значна больш высокай канцэнтрацыі парабэнаў, чым утрымліваецца ў касмэтычных прадуктах. Парабэны выкарыстоўваюцца ў касмэтыцы ў вельмі нізкіх канцэнтрацыях, але пакуль мы маем практычна нуль дасьледаваньняў наконт пабочных непажаданых эфэктаў пры іх працяглым ужываньні. Не забывайце: мы ж ужываем крэм для твару кожны дзень па два разы на працягу дзесяцігодзьдзяў...

Інфармацыя пра дрэнныя наступствы парабэнаў ужо даўно не таямніца. Таму многія вытворцы касмэтыкі часта пішуць вялікімі літарамі на этыкетках «Без парабэнаў».

Не малюнкі і кідкая ўпакоўка, але гэты бок каробачкі крэму - самая істотная інфармацыя для спажыўца. Напрыклад, гэты крэм беларускага вытворцы зь пералічаных мной інгрыдыентаў утрымлівае: парабэн (трэці і чацьверты радок зьнізу), штучны парфум (чацьверты радок зьнізу), нафтавыя прадукты.
Не малюнкі і кідкая ўпакоўка, але гэты бок каробачкі крэму - самая істотная інфармацыя для спажыўца. Напрыклад, гэты крэм беларускага вытворцы зь пералічаных мной інгрыдыентаў утрымлівае: парабэн (трэці і чацьверты радок зьнізу), штучны парфум (чацьверты радок зьнізу), нафтавыя прадукты.

Нафтапрадукты

Нафтапрадукты часам хаваюцца на этыкетках пад назвай «мінэральны алей». Мінэральны алей і іншыя нафтапрадукты знойдзем у многіх крэмах. Алей надае скуры адчуваньне мяккасьці. На думку праціўнікаў мінэральнага алею, ён можа забруджваць поры, такім чынам скура страчвае магчымасьць нармальна дыхаць і самаачышчацца. Калі вы патнееце (напрыклад, таму, што вы працуеце ва ўмовах высокіх тэмпэратур або інтэнсіўна займаецеся спортам), дык прадукты з высокай канцэнтрацыяй мінэральных алеяў вам не рэкамэндаваныя. У некаторых асоб з-за ўжываньня мінэральнага алею на твары зьяўляюцца вадкія пухіркі, бо пот не выдаляецца належным чынам. Што да іншых прадуктаў нафтапераапрацоўкі, дык вялікую занепакоенасьць выклікае тое, што што яны могуць генэраваць 1,4-дыаксан. Вядома, што гэтае рэчыва можа справакаваць рак, а таксама таксыкацыю нырак і лёгкіх. А эколягі даўно занепакоеныя тым, што нафтапрадукты ў касмэтыцы забруджваюць грунтовыя воды. Як распазнаць нафтапрадукты ў касмэтыцы? Да нафтапрадуктау адносяцца (гэты сьпіс няпоўны):

· Мінэральны алей

· Талуол

· Бэнзол

· Усё, што мае літары ПЭГ

· Бутанол і любое слова з «бутылен» — бутылавы спірт, бутылпарабэн, бутыленгліколь

· Этанол і слова з «этылен» — этылавы спірт, этыленгліколь, этылгексілгліцэрын

· Любое слова з «прапіл» — ізапрапілавы сьпірт, прапiленглiколь

· Мэтанол і любое слова з «мэтыл» — мэтылавы спірт, мэтылпарабэн, мэтылцэлюлёза.

Штучныя водары

Штучныя водары, якія часам значна таньнейшыя, чым натуральныя, могуць выклікаць алергічныя рэакцыі, такія як сып, запаленьне, ацёк або лушчэньне скуры.

Беларускі вытворца "Беліта" прапануе свой шампунь "без фарбавальнікаў, без парабэнаў, без сыліконаў"
Беларускі вытворца "Беліта" прапануе свой шампунь "без фарбавальнікаў, без парабэнаў, без сыліконаў"

Прапіленгліколь

Прапіленгліколь (E1520) — гэта хімічнае рэчыва, якое прымушае скуру ўтрымліваць вільгаць. Сусьветная арганізацыя аховы здароўя (СААЗ) лічыць гэта рэчыва бясьпечным пры ўмове, што яно дадаецца ў вельмі маленькіх дозах у крэмы. Высокія дозы могуць прывесьці да пашкоджаньня печані і нырак.

Ланалін (E913) — гэта натуральны прадукт, выраблены з авечага тлушчу. Ланалін блізкі па складзе да чалавечага скурнага сала. Ён дадаецца ў касмэтычныя сродкі ў якасьці эмульгатару: надае крэмам прыемную кансыстэнцыю і бляск. Асобы з адчувальнай скурай могуць адрэагаваць на ланалін алергічнай рэакцыяй, напрыклад экзэмай.

Сульфаты натрыю

Лаўрылсульфат натрыю (SLS) / лаўрэтсульфат натрыю (SLES) — папулярныя касмэтычныя інгрэдыенты. Гэта павярхоўна-актыўнае рэчыва можна знайсьці ў больш чым 90 працэнтах сродкаў асабістай гігіены (шампунях, зубных пастах, вадкім мыле, а таксама і прадуктах для лячэньня акнэ). Гэтыя сульфаты — вядомыя раздражняльнікі скуры, лёгкіх і вачэй. Адна з асноўных праблем сульфатаў — іхны патэнцыял узаемадзеяньня з іншымі хімічнымі рэчывамі, у выніку чаго ўтвараюцца нітразаміны. Нітразаміны — рэчыва канцэрагеннае, то бок яно выклікае рак.

Рэтыніл пальмітат

Рэтыніл пальмітат (у сьпісе інгрэдыентаў можа таксама быць пазначаны як «пальмітат вітаміну А») павышае рызыку развіцьця раку скуры. Пухліны ды іншыя паталягічныя зьмены хутка развіваюцца пад уплывам гэтай формы вітаміну А пры ўзьдзеяньні сонечнага сьвятла. Штодзённае выкарыстаньне рэтыніл пальмітату цяжарнымі жанчынамі таксычнае для дзіцяці.

Сылікон

Зьмякчальныя рэчывы на аснове сылікону выкарыстоўваюцца, каб зрабіць прадукт мяккім. Сылікон не раскладаецца, а таксама перакрывае на нейкі час дыханьне скуры. Ён зьвязаны з ростам пухлін і раздражненьнем скуры.

Выснова: чытаць этыкеткі на касмэтычных прадуктах — такая ж неабходнасьць, як і чытаць этыкеткі на прадуктах харчаваньня. Добрая навіна: ня ўсе інгрэдыенты ў касмэтыцы — шкодныя. Пра карысныя пагаворым у наступным выпуску.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG