4 кастрычніка ў музэі Максіма Багдановіча адбылася вечарына, прысьвечаная 85-годзьдзю апошняга народнага паэта Беларусі Ніла Сымонавіча Гілевіча, з удзелам ккалег, сяброў і сваякоў паэта.
У Менску адзначылі 85-годьдзе Ніла Гілевіча

1
Вечарына адбылася пры падтрымцы Саюзу беларускіх пісьменьнікаў ды Дзяржаўнага музэю гісторыі беларускай літаратуры.

2
Мікола Гіль — брат паэта.

3
У цэнтры Лідзія Шагойка — загадчыца культурна-адукацыйнага аддзелу Дзяржаўнага музэю гісторыі беларускай літаратуры.

4
Філёляг і літаратуразнаўца Вячаслаў Рагойша адзначыў, што Ніла Гілевіча можна назваць самым «культурным» беларускім паэтам канца 20-га стагодзьдзя.

5
Тацьцяна Грыневіч сьпявае песьню на верш Ніла Гілевіча «Я хаджу закаханы ў твае краявіды...»

6
Памяшканьне музэю было перапоўнена, людзі стаялі пры дзьвярах.

7
Радзім Гарэцкі адзначыў, што дзякуючы ў тым ліку і Нілу Гілевічу наша дзяржава атрымала дзяржаўныя сымбалі ды саму дзяржаўнасьць у 90-я гады.

8
Васіль Зуёнак: «Кніга Ніла Гілевіча „Любоў прасьветлая“ павінна быць у кожнага беларуса».

9
Сын Сяргей Нілавіч Гілевіч узгадаў некалькі фактаў пра бацьку. "Бацька быў трудаголікам. Я шчыра ніколі ня бачыў як ён спаў".

10
Таксама Сяргей Гілевіч зьбіраецца завершыць справу бацькі і давыдаць яшчэ некалькі асобнікаў з сэрыі кніг, якую пачынаў друкаваць яшчэ сам Ніл Гілевіч.

11
Прамаўляе беларускі паэт і перакладчык Міхась Скобла.

12
Беларускі выдавец і перакладчык Уладзімер Сіўчыкаў паказаў асобнік новай кнігі з сэрыі «Мая беларуская кніга», надрукаваны літаральна на днях.

13
Сярод прысутных — унук Ніла Гілевіча.

14
Сябра паэта Яўген Стасевіч.

15
Хор імя Алеся Рашчынскага прасьпяваў некалькі твораў на вершы Ніла Гілевіча.

16
Хор імя Алеся Рашчынскага.

17