«На сёньняшні дзень ёсьць праект закону, які ініцыятыўна прапануе выплату пэўнага плацяжу... менавіта ў бюджэт субʼекту Расейскай Фэдэрацыі ад працаздольнага насельніцтва, якое не адносіцца да льготных катэгорый», — цытуе Галадзец агенцтва RNS.
Па словах віцэ-прэмʼера, які выгляд будзе мець плацеж, пакуль абмяркоўваецца.
«Цяпер распрацоўваецца праект закону, калі тыя грамадзяне, якія выбралі для сябе шлях „не працаваць“, павінны будуць унесьці плацеж за фактычнае выкарыстаньне сацыяльнай інфраструктуры. Такі праект закону ёсьць», — удакладніла Галадзец.
У траўні ў мінпрацы РФ заяўлялі, што на экспэртным узроўні ў Расеі глядзяць на практыку Беларусі, якая ўвяла «падатак на дармаедзтва».