На могілках Камяніца Жыравецкая пад Берасьцем адкрылі помнік Алесю Чаркашыну, які летась загінуў ва Ўкраіне. Ушанаваць памяць Алеся Чаркашына ў дзень яго народзінаў сабраліся некалькі дзясяткаў чалавек з розных гарадоў Беларусі ды Ўкраіны. На адкрыцьці помніка прысутнічалі бацькі Алеся Мікалай ды Сьвятлана, а таксама бацькі беларуса Міхася Жызьнеўскага, які загінуў на Майдане.
Пад Берасьцем адкрылі помнік Алесю Чаркашыну, які летась загінуў ва Ўкраіне

1

2
Павал Севярынец, Мікалай Чаркашын, Вольга Мікалайчык (зьлева направа)

3
Міхаіл, Ніна Жызьнеўскія і Сьвятлана Чаркашына (зьлева направа)

4
Баранавіцкая актывістка БХД Тацяна Малашчанка з партрэтам Алеся Чаркашына

5
Некалькі дзясяткаў чалавек ушанавалі берасьцейца Алеся Чаркашына, які загінуў летась ва Ўкраіне

6
На могілках каля помніка Чаркашыну ўзьнялі бел-чырвона-белы сьцяг

7
Маці Алеся Чаркашына Сьвятлана каля помніка сыну