Ад чужога імя ён выманьваў у сяброў узламаных карыстальнікаў рэквізіты банкаўскіх картак і пераводзіў сабе па 100-200 рублёў з кожнай.
Прадстаўніца СК Юлія Ганчарова ў эфіры «Альфа Радыё» расказала, што агульная сума шкоды прыблізна ацэньваецца ў 15 тысяч рублёў, перадае Tut.by. Банкі ўжо вярнулі грошы большасьці пацярпелых.
Расьсьледаваньне дзеяньняў хакера вядзецца дагэтуль. Хлопца абвінавачваюць у несанкцыянаваным доступе да кампутарнай інфармацыі (ч. 2 арт. 349 КК) і крадзяжы шляхам выкарыстаньня кампутарнай тэхнікі (ч. 2 арт. 212 КК). Хакеру пагражае да 5 гадоў пазбаўленьня волі.