Грашовыя даходы насельніцтва Беларусі за студзень-ліпень 2016 году, згодна са зьвесткамі Нацыянальнага статыстычнага камітэту, зьнізіліся на 7% у параўнаньні з аналягічным леташнім паказчыкам.
Як паведамляе БелаПАН, за студзень-ліпень і студзень-травень 2016 году падзеньне даходаў таксама склала 7% і стала самым значным са студзеня 2015 году. Даходы насельніцтва падаюць з пачатку 2015 году:
- у студзені — на 1,4% у параўнаньні з такім жа пэрыядам 2014 году;
- у студзені-лютым — на 2,3%;
- студзені-сакавіку — на 4%;
- студзені-красавіку — на 4,1%;
- студзені-траўні — на 4,7%;
- студзені-чэрвені — на 5,3%;
- студзені-ліпені — на 5,4%;
- студзені-жніўні — на 5,5%;
- студзені-верасьні і студзені-кастрычніку — на 5,6%;
- студзені-лістападзе — на 5,5%;
- студзені-сьнежні — на 5,9%.
У 2016 годзе зьніжэнне склала:
- у студзені 5,4% да студзеня 2015 году,
- у студзені-лютым — 6,4%,
- студзені-сакавіку — 6,5%,
- студзені-красавіку — 6,8%.
Між тым Мінэканомікі чакала, што рэальныя наяўныя грашовыя даходы насельніцтва ў першым квартале 2016 году зьнізяцца толькі на 1,5% да адпаведнага пэрыяду 2015 году, а ў першым паўгодзьдзі будуць на леташнім узроўні. Пры гэтым паводле вынікаў дзевяці месяцаў яны вырастуць на 0,1%, паводле вынікаў 2016 году — на 0,5%.