Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Стала вядома імя наступніка Карымава


Прэм’ер-міністра Ўзбэкістану Шаўката Мірзіёева прызначылі часовым выканаўцам абавязкаў прэзыдэнта краіны.

Гэтае рашэньне было прынятае на сумесным паседжаньні верхняй і ніжняй палатаў узбэцкага парлямэнта.

Шаўкат Мірзіёеў нарадзіўся ў 1957 годзе, скончыў Ташкенцкі інстытут ірыгацыі і мэханізацыі сельскай гаспадаркі. Узначальваў адміністрацыі Джызацкай і Самаркандзкай абласьцей. З 2003 года працаваў на пасадзе прэм’ер-міністра рэспублікі.

Пра сьмерць прэзыдэнта Ўзбэкістана Іслама Карымава паведамілі 2 верасьня. Паводле афіцыйнай вэрсіі, 79-гадовы кіраўнік краіны пайшоў з жыцьця пасьля інсульту. Карымаў кіраваў Узбэкістанам цягам 26 гадоў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG