«Гэта будучыня, якая ўжо наступіла, хоць мы пра яе і ня ведаем», — так кажа пра свае ўражаньні ад Шанхаю нобэлеўская ляўрэатка Сьвятлана Алексіевіч. У другой палове жніўня пісьменьніца наведала Кітай, дзе ўзяла ўдзел у прэзэнтацыях кітайскага перакладу сваёй апошняй кнігі, «Час second hand», на Шанхайскім і Пэкінскім міжнародных кніжных кірмашах. Падчас візыту Сьвятлана Алексіевіч атрымала тры літаратурныя прэміі, мела сустрэчы і гутаркі з чытачамі, журналістамі і пісьменьнікамі ды праводзіла аўтограф-сэсіі.
Прапануем вам падборку фатаграфій з побыту Сьвятланы Алексіевіч у Кітаі, ветліва перададзеную нашай рэдакцыі пісьменьніцай.