Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выбары-2016: датэрміновае галасаваньне ідзе больш інтэнсіўна, чым у 2012 годзе


Датэрміновае галасаваньне ў інтэрнаце №10 БДУ. Менск, 6 верасьня 2016 году
Датэрміновае галасаваньне ў інтэрнаце №10 БДУ. Менск, 6 верасьня 2016 году

У першы дзень датэрміновага галасаваньня на выбарах у Палату прадстаўнікоў на выбарчыя ўчасткі прыйшлі 3,92% выбарнікаў.

Такія дадзеныя апублікаваў ЦВК.

Найбольш актыўна людзі галасавалі ў Віцебскай вобласьці — там яўка склала 5%. Найменш актыўна выбарнікі галасавалі на Берасьцейшчыне — 2,71%. Трэба адзначыць, што яўка ў першы дзень датэрміновага галасаваньня на выбарах-2016 вышэйшая, чым на мінулых парлямэнцкіх: у 2012 годзе ў першы дзень прагаласавалі 3% выбарнікаў.

Між тым назіральнікі ад руху «За свабоду» ў межах кампаніі «Права выбару» заяўляюць, што выбарчыя камісіі завышаюць лічбы яўкі на датэрміновым галасаваньні. Паводле дадзеных назіральнікаў, на ўчастку № 637 108-й Каліноўскай акругі ў першы дзень прагаласавалі 500 чалавек, але камісіі сьцьвярджаюць, што прагаласавалі ўжо 928 чалавек.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG