Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь - Францыя 0:0. На «Барысаў-Арэне» - нацыянальныя сьцягі, «Жыве Беларусь!», «Купалінка» і «Тры чарапахі»


Зборная Беларусі па футболе стартавала ў кваліфікацыйным турніры да чэмпіянату сьвету 2018 году. Першым супернікам беларусаў на «Барысаў-Арэне» была каманда Францыі, фіналістка нядаўняга эўрапейскага першынства. Матч скончыўся ўнічыю - 0:0.

Ці не ўпершыню за апошнія гады на стадыёне футбольнага клюбу БАТЭ ў Барысаве быў аншляг — усе квіткі былі прададзеныя.

Беларуская фэдэрацыя футболу падрыхтавала своеасаблівы пэрформанс: да кожнага квітка бонусам прыкладалася белая майка з нацыянальным арнамэнтам і беларускамоўным надпісам «Белыя крылы». Агулам — 13 тысяч, па колькасьці месцаў. Майкі былі раскладзеныя на ўсіх крэслах на стадыёне, і як бачна па трыбунах, абсалютная большсьць заўзятараў іх надзелі.

На трыбунах назіраліся бел-чырвона-белыя сьцягі і герб «Пагоня». Заўзятары скандавалі «Жыве Беларусь!», сьпявалі «Купалінка», «Воінаў сьвятла» і «Трох чарапах».

«Жыве Беларусь!» на трыбунах «Барысаў-Арэны»
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:00:13 0:00
«Воіны сьвятла» на трыбунах «Барысаў-Арэны»
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:00:28 0:00
«Тры чарапахі» на трыбунах «Барысаў-Арэны»
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:00:16 0:00
«Купалінка» на трыбунах «Барысаў-Арэны»
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:00:37 0:00
«Верым-можам-пераможам» на трыбунах «Барысаў-Арэны»
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:00:16 0:00

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG