Каля 20 тысяч чалавек з 40 краін сьвету ўзялі ўдзел у традыцыйным ужо Менскім паўмаратоне. Прафэсіяналы ды аматары беглі тры дыстанцыі: 5,5 км, 10,55 ды 21,097 кілямэтры па цэнтральных вуліцах Менску.
У нядзелю па Менску бегалі 20 тысяч чалавек

1
Вуліца Карла Маркса

2
Дарэн Бут з Ангельшчыны рыхтуецца да забегу на 5 кілямэтраў

3
Яўген, 24 гады бяжыць 21 кілямэтар. Надзеў арыгінальны строй, каб узьняць настрой удзельнікам забегу

4
Мікалай Захарчанка, 90 гадоў, бегае ад 1950-ых

5

6
Старт забегу

7

8

9

10

11
Удзельнікі прабеглі цэнтральнымі вуліцамі Менску

12
Ліля, 29 гадоў, бяжыць 5 кіламетраў

13
Іван Вянсловіч трэнэр па лёгкай ателтыцы ў CДзЮШАР у якасьці валанцёра на трасе 5 кілямэтраў

14
Яўгенія разам з сынам вітаюць бацьку

15
Барыс з Горадні

16
Крысьцін з Кеніі

17
Аліна Тымашчук з аддзяленьня пэдыятрыі мэдычнага ўнівэрсытэту валанцёрыць мэдычнай дапамогай

18
Удзельнік Алег прыляцеў адмыслова з Масквы для ўдзелу ў забегу

19
Сяргей з Мар'інай Горкі бяжыць свой 57-мы маратон

20
Пэнсіянэрка Ірына Васілеўна вітае бегуноў

21
Тэа з Польшчы бяжыць 21 кілямэтар

22
Адзін з амэрыканскіх братоў-камуністаў, якія жывуць у Менску Джэймс Бланк

23

24
Сьцяпан зь Менску чакае сваю дзяўчыну на фінішы

25
Алёна зь Менску чакае свайго мужа з дыстанцыі 21 кілямэтар, які бяжыць першы раз

26
Каманда Крылы Анёлаў

27
Насустрач Максіму Дарафеенку зь Менску бяжыць сын з мэдалём

28

29
Валянцін з Кіева пасьля свайго другога ў жыцьці маратону