«Рассельгаснагляд» паведамляе пра парушэньні на беларускіх прадпрыемствах, зьвязаныя зь перамяшчэньнем тавараў на расейскую тэрыторыю. А таксама пра невыкананьне вэтэрынарна-санітарных патрабаваньняў.
Яшчэ два прадпрыемствы — «Пастаўскі малочны завод» і «Савушкін прадукт» — атрымалі папярэджаньні.
Рассельгаснагляд з 18 жніўня ўжо забараніў пастаўкі ў Расею прадукцыі чатырох беларускіх прадпрыемстваў — «Белсыр», «Біякам», «Малочны гасцінец» і «Полацкі малочны камбінат».
Ад 13 жніўня забароненыя пастаўкі з малочных прадпрыемстваў «Беллакт», «Рагачоўскі малочна-кансэрвавы камбінат» і «Калінкавіцкі малочны камбінат».