Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эдуард Пальчыс
Эдуард Пальчыс

Суд прызнаў экстрэмісцкімі 9 артыкулаў з сайту Джона Сільвэра. Рэпартаж з суду

абноўлена

9 артыкулаў з сайту 1863x.com прызнаныя экстрэмісцкімі матэрыяламі. Такі прысуд вынесьлі ўчора ў судзе Цэнтральнага раёну Менску. Адвакатка будзе абскарджваць гэтае рашэньне. Крымінальная справа пакуль не разглядалася. Свабода сачыла за першым паседжаньнем па справе Эдуарда Пальчыса.

Блогер і заснавальнік сайта 1863x.com, 25-гадовы жыхар Ліды Эдуард Пальчыс быў затрыманы ў Расеі ў студзені 2016 году.

1 чэрвеня яго экстрадавалі ў Беларусь. Сьледчы камітэт прадʼявіў Пальчысу абвінавачаньне па крымінальных артыкулах — «распальваньне расавай, нацыянальнай ці рэлігійнай варожасьці або розьні» і «распаўсюджваньне парнаграфічных матэрыялаў».

Усяго ў матэрыялах сьледзтва налічваецца 9 эпізодаў распальваньня варожасьці, 2 эпізоды зьвязаныя з матэрыяламі парнаграфічнага зьместу.

За «распальваньне варожасьці» Пальчысу пагражае арышт на тэрмін да 6 месяцаў ці абмежаваньне альбо пазбаўленьне волі на тэрмін да 5 год. За «распаўсюд парнаграфіі» — пазбаўленьне волі на тэрмін ад двух да чатырох год.

18:38 25.8.2016

«Сапраўдны нацыянальны гімн Беларусі» і яшчэ 8 артыкулаў з сайту 1863х.com, якія суд прызнаў экстрэмісцкімі

17:22 25.8.2016

Адвакатка Ганна Бахціна зьбіраецца абскарджваць рашэньне суду.

17:20 25.8.2016

Прысуд вынесены. 9 артыкулаў былі прызнаныя экстрэмісцкімі. Суд зыходзіў з высноў заключэньня экспэртызы.

17:11 25.8.2016

Паседжаньне скончылася. Адвакат, жонка Эдуарда Пальчыса і журналісты чакаюць рашэньня судзьдзі.

16:35 25.8.2016

Амаль дзьве гадзіны працягваецца паседжаньне па справе экстрымісцкіх матэрыялаў на сайце 1863x.com. Адвакатка Ганна Бахціна і жонка Эдуарда Пальчыса Вікторыя чакаюць выніку каля дзьвярэй залі.

16:03 25.8.2016

На паседжаньне, на якім павінны былі высьветліць, ці зьяўляюцца матэрыялы сайту Джона Сільвэра экстрэмісцкімі, быў запрошаны прадстаўнік Мінінфармацыі. Але нікога ад міністэрства не было.

Эдуард Пальчыс пісаў два хадайніцтвы у суд, каб справу разглядалі зь яго ўдзелам. Хадайніцтвы былі адхіленыя.

15:39 25.8.2016

Адвакатка Пальчыса: Эдуард чакае суду і чакае сёньняшняга рашэньня

Адвакатка Ганна Бахціна — адзіная, хто бачыўся з Эдуардам Пальчысам. Яна была ў яго ўчора. «У яго ўсё добра, ніхто не парушае ягоных правоў. Жывы здаровы, няма праблем. Настрой нармальны. Чакае суду, чакае сёньняшняга рашэньня», — сказала яна.

15:33 25.8.2016

Паседжаньне працягваецца ў закрытым фармаце. У залі суду застаўся адвакат Яўген Маслаў, ён сёньня прадстаўляе інтарэсы Эдуарда Пальчыса.

15:33 25.8.2016

Адвакатка Бахціна: Прапануецца прызнаць матэрыялы сайту экстрэмісцкімі, але матэрыялаў сайту ў справе няма. Ёсьць толькі заключэньне экспэрта.

15:14 25.8.2016

Суд пагадзіўся на зварот Сьледчага камітэту, паседжаньне будзе працягвацца ў закрытым фармаце. Журналістаў папрасілі выйсьці з залі.

14:57 25.8.2016

Судзьдзя ўзяла паўзу, каб разгледзець зварот абвінаваўцы наконт вядзеньня закрытага паседжаньня.

14:51 25.8.2016

Абвінаваўца патрабуе закрытага судовага паседжаньня. Маўляў, агалошваньне заключэньня лінгвістычнай экспэртызы можа паўплываць на працэс.

14:50 25.8.2016

Адвакатка Ганна Бахціна, якая раней прадстаўляла інтарэсы Пальчыса, ня мае даверанасьці і ня можа быць адказьнікам па тэхнічных прычынах.

14:48 25.8.2016

Жонка Эдуарда Пальчыса: Ня бачыла мужа са студзеня

У суд прыехала Вікторыя Пальчыс — жонка Эдуарда Пальчыса. Як Вікторыя распавяла Свабодзе, яна ня бачылася з мужам са студзеня, калі ён быў затрыманы ў Расеі. Яна камунікуе зь ім толькі празь ліставаньне.

«Спадзяюся, хоць на крымінальнай справе зь ім пабачуся», — сказала Вікторыя Пальчыс Свабодзе.

14:47 25.8.2016

Усіх прысутных папрасілі перайсьці ў іншую залю, а Натальлю Гарачку затрымалі для праверкі дакумэнтаў. Яе не пусьцілі ў залю, дзе будзе праходзіць паседжаньне.

14:34 25.8.2016

Перад пачаткам паседжаньня праваабаронца Натальля Гарачка падышла да месца судзьдзі і паклала на стол улётку ў абарону Эдуарда Пальчыса. За гэта міліцыянты спрабавалі выдаліць яе з залі, тлумачачы, што гэта «парушэньне парадку ў выглядзе непавагі да суду».

Марына Казлова — імя судзьдзі, якая разглядае справу.

14:22 25.8.2016

XS
SM
MD
LG