Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Назарбаеў: Парашэнка схільны да кампрамісу па Данбасе


Уладзімір Пуцін і Нурсултан Назарбаеў у Сочы, 16 жніўня 2016
Уладзімір Пуцін і Нурсултан Назарбаеў у Сочы, 16 жніўня 2016

Паводле прэзыдэнта Казахстану, Парашэнку стрымлівае ўкраінскі парлямэнт

Прэзыдэнт Казахстану Нурсултан Назарбаеў сказаў, што прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка схіляецца да пошуку кампрамісу для спыненьня канфлікту на ўсходзе Ўкраіны. Назарбаеў сустрэўся 16 жніўня ў Сочы з прэзыдэнтам Расеі Уладзімірам Пуціным і паведаміў яму пра «нядаўнюю» тэлефонную размову з прэзыдэнтам Украіны.

Парашэнка, паводле Назарбаева, сказаў, што ўкраінскі парлямэнт перашкаджае прыняцьцю заканадаўства аб статусе ўсходніх раёнаў Украіны, якія знаходзяцца пад кантролем прарасейскіх сэпаратыстаў.

Пуцін падзякаваў Назарбаеву за яго ролю пасярэдніка ў паляпшэньні стасункаў Расеі з Турцыяй. Разам з тым прэзыдэнт Расеі выказаў надзею на тое, што расейска-казахстанскі гандлёвы абарот, які зьмяншаецца апошнім часам, будзе расьці.

Назарбаеў паведаміў журналістам, што да канца году плянуе сустрэцца з Пуціным як найменей пяць разоў. Цяперашняя паездка 76-гадовага прэзыдэнта Казахстану Назарбаева ў Сочы стала яго дзевятнаццатым візытам у Расею з 2012 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG