Пэрсэіды — мэтэорная плынь, якая штогод зьяўляецца ў жніўні з боку сузор'я Пэрсэя. Утвараецца ў выніку праходжаньня Зямлі праз шлейф пылавых часьцінак, выпушчаных каметай Свіфта-Тутля. Драбнюткія часьцінкі, памерам з пясчынку, згараюць у зямной атмасфэры, утвараючы зьнічкавы дождж. Спачатку ён «праліваецца» з найбольшай сілай, потым паступова слабее. Плынь праяўляе актыўнасьць з 17 ліпеня па 24 жніўня, прычым пік актыўнасьці прыпадае звычайна на 12 жніўня. Колькасьць мэтэораў звычайна дасягае 60 у гадзіну.
Жнівеньскі зорапад: мэтэорная плынь Пэрсэідаў
Уначы з 12 на 13 жніўня жыхары Беларусі і ўсяго паўночнага паўшар’я Зямлі маглі назіраць мэтэорную плынь Пэрсэідаў ва ўсёй прыгажосьці: у гэтую ноч «зарапад» дасягнуў свайго піку.

1
Мэтэорная плынь Пэрсэідаў над сярэднявечнымі надмагільнымі плітамі каля горада Столац, на поўдзень ад Сараева, Босьнія і Герцагавіна, 12 жніўня 2016 году

2
Мэтэорная плынь Пэрсэідаў над сярэднявечнымі надмагільнымі плітамі каля горада Столац, на поўдзень ад Сараева, Босьнія і Герцагавіна, 12 жніўня 2016 году

3
Мэтэорная плынь Пэрсэідаў над сярэднявечнымі надмагільнымі плітамі каля горада Столац, на поўдзень ад Сараева, Босьнія і Герцагавіна, 12 жніўня 2016 году

4
Поўдзень Гішпаніі, Паблізу старажытнай вёскі Ла-Сусэда ля Картэс-дэ-ла-Франтара, на поўдні Гішпаніі,12 жніўня 2016 году

5
Мэтэорная плынь Пэрсэідаў у Сан-Ларэнса-дэ-Эль-Эскарыяль у правінцыі Мадрыд, Гішпанія, 13 жніўня 2016 году

6
Мэтэорная плынь Пэрсэідаў ля кратэра Рамон на поўдні Ізраіля, 12 жніўня 2016 году

7
Мэтэорная плынь Пэрсэідаў ля кратэра Рамон на поўдні Ізраіля, 12 жніўня 2016 году