Прычынай называюцца выяўленыя Фэдэральнай службай па вэтэрынарным і фітасанітарным наглядзе «шматлікія парушэньні патрабаваньняў Эўразійскага эканамічнага саюзу і Расейскай Фэдэрацыі».
Пад забарону падпалі ваўкавыскае ААТ «Беллакт», Рагачоўскі малочна-кансэрвавы камбінат, Калінкавіцкі малочны камбінат.
У ведамстве ўдакладнілі, што адмену абмежаваньняў разгледзяць пасьля таго, як беларускі бок расьсьледуе парушэньні. Да 13 жніўня ўся прадукцыя названых камбінатаў на тэрыторыю Расеі будзе дапускацца без абмежаваньняў.