Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выйшаў «Псалтыр» па-беларуску — справа апошніх год жыцьця айца Аляксандра Надсана

У грэка-каталіцкім Душпастырскім цэнтры Праведнага Язэпа ў Менску адбылася прэзэнтацыя богаслужбовага выданьня «Псалтыра» ў перакладзе на беларускую мову айца Аляксандра Надсана.

Праца над «Псалтыром» стала справай апошніх гадоў жыцьця для беларускага сьвятара, які жыў у Лёндане.

Прэзэнтацыя была прымеркаваная да 90-х угодкаў з дня ягонага нараджэньня. На пачатку адбылася Боская Літургія і Паніхіда, пасьля якой прайшла прэзэнтацыя юбілейнага выданьня.

Айцец Аляксандар Надсан пайшоў з жыцьця 15 красавіка 2015 году ў Лёндане.

Айцец Аляксандар Надсан — сьвятар апостальскай грэка-каталіцкай царквы, апостальскі візытатар, выбітны дзеяч беларускай эміграцыі, аўтар шэрагу кніг па гісторыі Беларусі, перакладчык літургічных тэкстаў бізантыйскага абраду на беларускую мову.


XS
SM
MD
LG