Фэстываль авіяцыйнага спорту "ПРАНЕБА" распачаўся на гэтых выходных на аэрадроме "Баравая". 16 экіпажаў зь Беларусі, Расеі, Украіны, Чэхіі ды Польшчы пазмагаюцца у некалькіх верталётных гонках, а 40 найлепшых беларускіх парашутыстаў паспрабуюць усталяваць новы нацыянальны рэкорд і сабраць у свабодным падзеньні фігуру.