Так адрэагавала кіраўнік ЦВК Лідзія Ярмошына на просьбу пракамэнтаваць думку, што гульня Pokemon GO прыцягвае больш цікавасьці, чым парлямэнцкая кампанія, перадае TUT.BY.
«Людзі майго пакаленьня чуюць пра пакемонаў як пра нешта экзатычнае, нават не ўяўляючы, што гэта такое. Таму іх, натуральна, больш цікавяць выбары», — заявіла Ярмошына на прэсавай канфэрэнцыі ў Менску 29 ліпеня.
На думку кіраўніцы ЦВК, «усе гэтыя гульні» патрэбныя нясьпелым людзям:
«Яны не нагуляліся. Цалкам магчыма, гэта сыход у віртуальную „нерэальнасьць“. Што тычыцца цікавасьці, сказаць, што ўсе выбарнікі ў адзіным парыве сочаць за маімі перадвыбарнымі выступамі, было б пераборам».