Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ЗША выпусьцілі даведнік пра пакемонаў для каталіцкіх сьвятароў


Ксёндз Патрык Поўзі з парафіі Сьвятога Якуба ў амэрыканскім горадзе Фолз Чорч (штат Вірджынія) зрабіў абвестку пра кропкі збору пакемонаў на тэрыторыі парафіі. Усё часьцей каталіцкія сьвятары выкарыстоўваюць гульню Pokemon Go для эвангелізацыі.

Ксёндз Томас Келер з парафіі Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі ў графстве Сэн-Луіс (штат Місуры, ЗША) спачатку ня мог зразумець, адкуль вакол касьцёла ўзяліся дзясяткі новых людзей, піша Catholic.by.

«Мы заўважалі, як людзі ходзяць побач, спыняюцца машыны, — кажа ксёндз Давід Мілосьця. — На наступны дзень мы зразумелі, што ў нас тут ловяць пакемонаў. Я паразмаўляў з прыемнай парай, якая гуляла зь дзіцячым вазком, і яны мне ўсё распавялі».

29-гадовы вікарый, Мілосьця ў школе сам гуляў у пакемонаў і далучыўся да групы падлеткаў, якія зьбіралі маленькіх монстраў.

«Я размаўляў зь некаторымі хлопцамі мінулым вечарам на паркоўцы. Яны былі радыя, што Касьцёл зьвяртаецца да іх і на мове гульняў. Гэта дае магчымасьць асабістага кантакту», — распавядае сьвятар.

Часта сьвятары і супрацоўнікі касьцёлаў ня ведаюць, што іх сьвятыня стала месцам збору пакемонаў, пакуль туды не пачынаюць прыходзіць гульцы. Многія парафіі імкнуцца зразумець, як кантактаваць з гасьцямі, адначасова захоўваючы спакой у касьцёлах.

Джуліяна Стэнц, якая ўзначальвае дэпартамэнт па новай эвангелізацыі ў дыяцэзіі Грын-Бэй (штат Вісконсін), разам з калегамі распрацавала спэцыяльны даведнік па Pokemon Go для парафій. У ім распавядаецца пра сюжэт гульні, асноўныя паняцьці, а таксама пра тое, як варта рэагаваць на тыя ці іншыя дзеяньні гульцоў на касьцёльнай зямлі.

Ксёндз Патрык Поўзі з парафіі Сьвятога Якуба ў горадзе Фолз Чорч у тым жа штаце зрабіў абвестку для парафіян, паведаміўшы ім пра тое, што парафія стала месцам аж 6 кропак збору пакемонаў.

Сьвятар запрасіў гульцоў у парафію, аднак папрасіў іх паважаць касьцёл і спакой парафіян. Ён таксама заклікаў гульцоў адзначыць парафіяльнае сьвята сьвятога Якуба 25 ліпеня, пасьля якога вернікі і госьці змогуць пачаставацца марозівам.

«Будзем спадзявацца, што калі-небудзь чалавек знойдзе пакемона, а потым увойдзе ў касьцёл і знойдзе Хрыста», — кажа ксёндз Патрык Поўзі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG