Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Горадня: За інфармацыю пра кожную з палітычных партыяў трэба плаціць 1 базавую велічыню


Раман Юргель, назіральнік ад БХК
Раман Юргель, назіральнік ад БХК

Назіральнік ад БХК у Горадні Раман Юргель зьвярнуўся да Лідзіі Ярмошынай са скаргай, просячы паўзьдзейнічаць на абласное ўпраўленьне юстыцыі: за некалькі месяцаў да выбараў з сайта ўпраўленьня зьнікла інфармацыя пра колькасьць арганізацыйных структураў, зарэгістраваных палітычных партыяў, іх колькасны склад, зьвесткі пра кіраўнікоў партыяў.

Юргель сьцьвярджае, што, каб атрымаць інфармацыю пра адну партыю, грамадзянін мусіць заплаціць 21 рубель. Калі, як у Гарадзенскай вобласьці, у выбарах бярэ ўдзел сем партыяў і выбаршчык хоча атрымаць інфармацыю пра кожную зь іх, давядзецца заплаціць 147 рублёў.

Паводле Юргеля, падобная сытуацыя з інфармацыяй у адкрытым доступе пра зарэгістраваныя палітычныя партыі склалася і ў іншых абласьцях краіны. Зьвяртаючыся да старшыні Цэнтравыбаркаму Лідзіі Ярмошынай, Юргель канстатуе, што гэта супярэчыць артыкулу 34 Канстытуцыі РБ, а таксама выбарчаму заканадаўству:

«Цяпер, каб азнаёміцца са зьвесткамі пра структуры палітычных партыяў у Гарадзенскай вобласьці, якія ёсьць у дзяржаўным рэестры, чалавек павінен заплаціць дзяржаўную пошліну за кожны суб’ект у адну базавую велічыню. Прычым чакаць інфармацыі паводле заканадаўства можаш да 5 дзён. Уявіце, калі ў нашым рэгіёне бяруць удзел у выбарах сем палітычных партыяў, і па кожнай неабходная такая інфармацыя. Гэтую камэрцыю ў палітычным жыцьці краіны трэба выкараняць».

Лідзія Ярмошына адказала Юргелю, што перанакіравала ягоную інфармацыю ў Міністэрства юстыцыі РБ, а таксама зьвярнула ўвагу праваабаронцы на тое, што паўнамоцтвы назіральніка датычаць дзейнасьці толькі той выбарчай камісіі, пры якой ён акрэдытаваны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG