Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На месцы забойства Паўла Шарамета зьявіліся першыя кветкі


У Кіеве на скрыжаваньні вуліц Хмяльніцкага і Франка скончылася актыўная фаза сьледчых дзеяньняў, зьвязаных з забойствам Паўла Шарамета.

Паліцыянты і супрацоўнікі СБУ пры дапамозе пажарна-ратавальнай службы выразалі з машыны крэсла, на якім сядзеў Павал Шарамет у момант выбуху. Пасьля гэтага прыбіральнікі сабралі ўсе кавалкі аўтамабіля, раскіданыя выбухам, а сам аўтамабіль быў эвакуяваны.

Разам з гэтым на скрыжаваньні вуліц пачалі зьяўляцца кветкі, прынесеныя жыхарамі Кіева ў гонар памяці загінулага журналіста.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG