Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Біяграфія Паўла Шарамета (1971–2016)


У сераду раніцай у выніку выбуху машыны загінуў вядомы журналіст, ураджэнец Беларусі Павал Шарамет.

Машына ўзарвалася на рагу вуліц Багдана Хмяльніцкага і Івана Франка насупраць рэстарана МакДональдс.

Гэтая машына належала кіраўніку «Ўкраінскай праўды» Алёне Прытуле, але яе ў машыне не было.

Выбух адбыўся ў 7:45 раніцы, калі Шарамет выехаў з дому і праехаў некалькі дзясяткаў мэтраў.

Павал Шарамет нарадзіўся 28 лістапада 1971 году ў Менску. Скончыў тры курсы гістфаку БДУ. Затым паступіў на факультэт міжнародных адносін Беларускага эканамічнага ўнівэрсытэту. Дыплёмная праца — афшорны бізнэс.

У 1994–1995 гадох быў аўтарам і вядучым штотыднёвай аналітычнай праграмы «Праспэкт» на Беларускім тэлебачаньні. Атрымаў у 1995 годзе прэмію Беларускага ПЭН-цэнтру імя Алеся Адамовіча як найлепшы тэлежурналіст Беларусі.

З жніўня 1995 да жніўня 1996 году — галоўны рэдактар «Белорусской деловой газеты».

Зь верасьня 1996 году — супрацоўнік тэлекампаніі ОРТ: кіраўнік Беларускага бюро ОРТ, шэф-рэдактар аддзелу карэспандэнцкай сеткі ОРТ, намесьнік дырэктара Дырэкцыі інфармацыйных праграм ОРТ. Зь ліпеня 1999 па сакавік 2000 году быў вядучым аналітычнай праграмы «Время» на ОРТ. Аўтар дакумэнтальных фільмаў «Чачэнскі дзёньнік», «Дзікае паляваньне», «1991 — Апошні год імпэрыі», «Апошняя вышыня генэрала Лебедзя», «Карэйскі капкан», «Споведзь ката», «СНІД. Сьмерць з адкрытай датай».

У 1998 годзе атрымаў прэмію Міжнароднага камітэту абароны журналістаў за ўнёсак у разьвіцьцё свабоды слова.

Намінант прэміі ТЭФІ Акадэміі расейскага тэлебачаньня як «найлепшы рэпартэр» 1999 году, фіналіст ТЭФІ-2001 у намінацыі «журналісцкае расьсьледаваньне» за фільм «Дзікае паляваньне».

У 2002 годзе атрымаў прэмію Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ «За журналістыку і дэмакратыю».

У 1998 годзе быў асуджаны беларускім судом на два гады ўмоўна за рэпартаж зь беларуска-літоўскай мяжы.

Быў заснавальнікам і каардынатарам папулярнага сайту «Беларускі партызан». У апошнія гады жыў у Кіеве, працаваў у інтэрнэт-выданьні «Украінская праўда», быў вядучым на радыё «Вести».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG