Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Палітычныя партыі вылучаюць кандыдатаў у дэпутаты. Лік ідзе на дзясяткі


Рэспубліканская партыя працы і справядлівасьці 15 ліпеня на XI пазачарговым зьезьдзе вылучыла 23 прэтэндэнты ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў.

«Мы цалкам ухваляем і падтрымліваем курс, узяты на сацыяльна-эканамічнае разьвіцьцё Беларусі ў 2016–2020 гадах, на магчымасьць кожнага чалавека жыць у свабоднай, эканамічна разьвітай краіне, магчымасьць зарабіць на прыстойнае жыцьцё сумленнай працай. Мы падкрэсьліваем, што, ацэньваючы рашэньні пятага Ўсебеларускага сходу, які прайшоў нядаўна, верым, што моцны духам беларускі народ справіцца зь любымі цяжкасьцямі на шляху дынамічнага разьвіцьця нашай Беларусі», — цытуе рэзалюцыю зьезду БелаПАН. Старшыня Беларускай партыі працы і справядлівасьці — Васіль Задняпраны.

Палітычныя партыі і працоўныя калектывы могуць вылучаць сваіх кандыдатаў да 1 жніўня. Таму цяпер у партыяў праходзяць пазачарговыя зьезды.

14 ліпеня Беларуская патрыятычная партыя на сваім 12-м (пазачарговым) зьезьдзе вылучыла 20 кандыдатаў, у тым ліку і лідэра партыі Мікалая Ўлаховіча.

17 ліпеня пройдуць зьезды Аб’яднанай грамадзянскай партыі і Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі «Грамада». 23 ліпеня адбудзецца зьезд Партыі БНФ «Адраджэньне», 24 ліпеня — зьезд Беларускай партыі левых «Справядлівы сьвет».

446 чалавек заявілі пра намер ісьці ў дэпутаты шляхам збору подпісаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG