Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску адкрываецца першы гатэль для жывёлаў. Цана за ноч — ад 12 да 24 рублёў


Дзяржаўны гатэль для жывёлаў распачне працу ўжо на наступным тыдні. Ён будзе складацца з 36 каціных і 32 сабачых стандартных нумароў.

«Таксама будуць 4 VIP-пакоі плошчай па 14 кв. мэтраў кожны, у якіх можна разам з гадаванцам зьмясьціць усю ягоную ўлюбёную абстаноўку — нават з канапай і тэлевізарам. У стандартныя нумары гаспадары таксама могуць прынесьці ўлюбёныя міскі, цацкі, ляжанкі і іншыя асабістыя рэчы гадаванцаў», — распавяла дырэктарка дзяржаўнага прадпрыемства «Фаўна гораду» Тамара Царыкоўская.

Калі казаць пра тарыфы, то содні пражываньня коткі ў стандартным нумары абыдуцца ўладальніку ў 12 рублёў 71 капейку. Плата за сабакаў дыфэрэнцыяваная і залежыць ад памераў жывёлы. Начлег для чатырохногага дробнай пароды каштуе 14 рублёў 67 капеек, сярэдняй — 16 рублёў 30 капеек, буйной — 18 рублёў 33 капейкі. Нумар VIP каштуе 24 рублі 64 капейкі на содні. Дадаткова будзе аплачвацца харчаванне, паведамляе Белсат са спасылкай на «Менск-Навіны»

Пры засяленьні ў гатэль на кожнага пастаяльца завядуць картку — своеасаблівую справу з інфармацыяй пра звычкі, стан здароўя і г. д.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG