Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пачалося вылучэньне кандыдатаў у Палату прадстаўнікоў. Каму можна вылучацца?


Ілюстрацыйнае фота. Збор подпісаў падчас мінулай прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі
Ілюстрацыйнае фота. Збор подпісаў падчас мінулай прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі

Прэтэндэнты на кандыдаты ў парлямэнт могуць зьбіраць подпісы зь сёньняшняга дня па канец месяца.

Ад 4 ліпеня па 1 жніўня ў Беларусі праходзіць працэс вылучэньня кандыдатаў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу (ніжняя палата парлямэнту). Уласна выбары маюць прайсьці 11 верасьня ў адзін тур.

Вылучаць кандыдатаў, піша БЕЛТА, могуць палітычныя партыі на сваіх зьездах (толькі зарэгістраваныя афіцыйна — напрыклад, БХД ня можа), працоўныя калектывы на сходах (пры чым не абавязкова кандыдата са свайго калектыву) і звычайныя грамадзяне шляхам збору подпісаў.

Каб зьбіраць подпісы за кандыдата, трэба зарэгістраваць у акружным выбаркаме ініцыятыўную групу з прынамсі 10 чалавек не пазьней за 7 ліпеня. Подпісы за кандыдатаў можна зьбіраць на вулічных пікетах (але не паўсюль: так, Менгарвыканкам забараніў зьбіраць подпісы ля адміністрацыйных будынкаў, на вялікіх плошчах і ў падземных пераходах), а таксама па кватэрах.

8 адрозьненьняў выбараў-2016 ад выбараў-2012

Дэпутатаў у Беларусі абіраюць па сыстэме аднамандатных акругаў. Гэта значыць, людзі галасуюць не за палітычныя партыі, а асабіста за кандыдатаў. Краіна падзеленая на 110 выбарчых акругаў (каля 63,7 тысяч выбарцаў у кожнай акрузе), кожны кандыдат можа выстаўляцца толькі на адной акрузе.

Амаль усе апазыцыйныя партыі заявілі пра ўдзел у выбарах, але ня ўсе могуць дамовіцца між сабой. Апазыцыйныя кандыдаты могуць зьявіцца практычна ў кожнай акрузе, калі будуць зарэгістраваныя па выніках збору подпісаў (рэгістрацыя з 2 па 11 жніўня) або партыйнага вылучэньня. Але ці могуць яны разьлічваць на месцы ў Палаце прадстаўнікоў — спрэчнае пытаньне.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG