Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Права выбару»: ніякіх зьменаў выбары 2016 году не прынясуць


Ілюстрацыйнае фота. Падлік галасоў на выбарчым участку падчас прэзыдэнцкіх выбараў 2015 году
Ілюстрацыйнае фота. Падлік галасоў на выбарчым участку падчас прэзыдэнцкіх выбараў 2015 году

Кампанія назіраньня «Права выбару-2016» заяўляе, што апублікаваныя на днях мэтадычныя ўказаньні ЦВК участковым камісіям яшчэ раз пацьвердзілі, што «ніякіх вартых увагі зьменаў выбары 2016 году не прынясуць».

«Права выбару-2016» заяўляе: адкрытым падлікам галасоў зьяўляецца працэс, калі сябры выбарчых камісій дэманструюць кожны бюлетэнь назіральнікам, а таксама іншым сябрам выбарчай камісіі. Пры гэтым зьмест бюлетэня агалошваецца ўголас, назіральнікі бачаць, за каго стаіць галачка і бюлетэні раскладаюцца па стосах за адпаведнага кандыдата«, — адзначаецца ў заяве.

Падобных нормаў у мэтадычках няма, а ўсё астатняе, падкрэсьлівае кампанія «Права выбару», — фікцыя.

«Лідзія Ярмошына любіць спасылацца на тое, што дэмакратызацыя выбарчага працэсу патрабуе зьменаў у законы і нават у Канстытуцыю. Празрыстасьць падліку галасоў ні ў чым такім ня мае патрэбы. Патрэбна толькі добрая воля службовых асобаў», — адзначаецца ў заяве назіральнікаў.

Кампанія «Права выбару» складаецца з 8 дэмакратычных арганізацый: АГП, Партыя БНФ, Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада), рух «За свабоду», аргкамітэт па стварэньні партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя», незалежны прафсаюз РЭП, партыя «Зялёныя» і аргкамітэт па стварэньні Партыі свабоды і прагрэсу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG