У Берасьці 75-я ўгодкі мінулай вайны адзначылі маштабнымі рэканструкцыямі апошняга даваеннага параду і бою ля крэпасьці, а таксама афіцыйным мітынгам і вянкамі ў Мухаўцы.
Асабліва запомніўся грамадзянін Японіі ў форме салдата Чырвонай арміі з сапраўднай кніжкай чырвонаармейца на прозьвішча Явахашы Казуо Хары.