Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Ваяр» і  «Малады Фронт» правялі талаку ў занядбанай частцы Курапатаў


«Ваяр» і «Малады Фронт» правялі талаку ў Курапатах
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:11 0:00

«Ваяр» і «Малады Фронт» правялі талаку ў Курапатах

11 чэрвеня сябры спартова-патрыятычнага клюбу «Ваяр» і «Маладога фронту» выправіліся на ўпарадкаваньне менскіх Курапатаў.

Талакой яны ўзяліся прыбіраць частку мэмарыялу, што знаходзіцца па «гарадзкі» бок ад МКАД. У адрозьненьне ад «загараднага» боку, дзе ўсталяваныя крыжы і пакошаная трава, на «гарадзкім» боку месца пахаваньня тысячы ахвяраў палітычных рэпрэсіяў парасло хмызьняком, сьцяна на мяжы лесу расьпісаная ня самымі прывабнымі надпісамі. Ды й «загарадны» бок упарадкаваны сіламі актывістаў — улады практычна ігнаруюць існаваньне мэмарыялу.

Актывісты высякалі хмызьняк, зафарбоўвалі надпісы. Насечанае гальлё зьбіраюцца вывезьці зь лесу. Сябра СПК «Ваяр» Сяржук Стрыбулькі таксама выказаў жаданьне папярэдзіць тых, хто на месцы нацыянальнай памяці расьпівае сьпіртновыя напоі і смажыць шашлыкі.

За лета «Ваяр» зьбіраецца зладзіць яшчэ некалькі выездаў талакой у Курапаты. Разам з тым клюб праводзіць заняткі па мэдычнай падрыхтоўцы, ладзіць страйкбольныя турніры. Хоць улады наўпрост не забараняюць дзейнасьць СПК, з пляцоўкамі і памяшканьнямі ў клюбу рэгулярна ўзьнікаюць неспадзяванкі — дзе трубу прарвала, дзе праводка пагарэла перад самім мерапрыемствам.

Адзін зь сяброў клюбу распавёў карэспандэнту Свабоды, што перакананы: спэцслужбы сочаць і за «Ваяром», і за казацкімі клюбамі пад патранажам праваслаўнай царквы.

***

Колькасьць ахвяраў Курапатаў дакладна невядомая: архівы КДБ адносна месца савецкіх масавых рэпрэсіяў 1937-41 гадоў засакрэчаныя. Па розных ацэнках, ва ўрочышчы могуць быць пахаваныя ад 30 да 250 тысяч чалавек. Курапаты ад 1993 году маюць статус гісторыка-культурнай каштоўнасьці першай катэгорыі. Нягледзячы на статус, на пачатку 2000-х работы па пашырэньні кальцавой аўтадарогі праводзіліся літаральна на костках, што выклікала грамадзкі пратэст. Сёньня Курапатам пагражае наступ турыстычнай зоны і суседзтва з «Бульбаш-холам».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG