Хто такі Джон Сільвэр? 10 фактаў пра арыштаванага блогера
Блогер Эдуард Пальчыс экстрадзіраваны ў Беларусь. Што яго чакае на радзіме, пакуль невядома. З канца траўня Эдуард Пальчыс, вядомы як Jhon Silver, стваральнік блога 1863x, знаходзіцца пад вартай у Беларусі. Ён быў экстрадзіраваны з Расеі, дзе яго трымалі ў турме за «распальваньне нянавісьці або варожасьці».
Сустаршыня Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі Павал Севярынец заклікаў на акцыю салідарнасьці «Свабоду Эдуарду Пальчысу» пад менскай турмой на Валадарскага, 2, а 18-й гадзіне. Афіцыйнага паведамленьня пра месца ўтрыманьня Пальчыса не было.
Акрамя акцыі салідарнасьці Севярынец прапаноўваў пісаць блогеру лісты падтрымкі па адрасе: Менск, 220050, СІЗА-1, Валадарскага, 2, Пальчысу Эдуарду.
Эдуарду Пальчысу пагражае да 5 год зьняволеньня за вядзеньне блога 1863x пад псэўданімам Jhon Silver: расьсьледуецца справа за «распальваньне варожасьці» і «распаўсюд парнаграфіі», што нібыта пацьвярджаецца вынікамі экспэртызаў.
Пальчыс можа быць прызнаны палітвязьнем, калі будзе вядома, за якія менавіта публікацыі яго затрымалі. Але пакуль незразумела, у чым менавіта выявіліся «распальваньне варожасьці» і «распаўсюд парнаграфіі», казаць пра прызнаньне палітычным зьняволеным альбо вязьнем сумленьня рана, тлумачыў Свабодзе праваабаронца Валянцін Стэфановіч.
Акцыя ля Валадаркі яшчэ не пачалася, але тут чакаюць.#freejhonsilver https://t.co/q5bjGFpMgH
— Радыё Свабода (@svaboda) 9.6.2016
Першыя ўдзельнікі пікету ў абарону Пальчыса ўжо каля Валадаркі.#freejhonsilver https://t.co/CKIQDBAMzb
— Радыё Свабода (@svaboda) 9.6.2016
Вядзем жывы эфір з акцыі салідарнасьці #freejhonsilver. Далучайцеся https://t.co/AD1T3SZLN7 https://t.co/yN5dTGnxiH
— Радыё Свабода (@svaboda) 9.6.2016
Севярынец: У інфармацыйнай вайне Джон Сільвер быў авіяносцам. Таму супроць яго разам КДБ і ФСБ.#freejhonsilver https://t.co/tl1G2fXem1
— Радыё Свабода (@svaboda) 9.6.2016
Севярынец: Падрыхтуйце лёгкія: Жыве Беларусь, Свабоду Пальчысу, Трымайся.#freejhonsilver https://t.co/8kO8DrmEVf
— Радыё Свабода (@svaboda) 9.6.2016
Удзельнікі акцыі: Пальчысу - так, Давыдзьку- не. Свабоду палітвязьням.#freejhonsilver https://t.co/8ZecAF2p4D
— Радыё Свабода (@svaboda) 9.6.2016
Да пікету ў абарону Пальчыса "далучылася" невядомая "Бэнтлі"? #freejhonsilver https://t.co/RNE4GAsqOE
— Радыё Свабода (@svaboda) 9.6.2016
Скандуюць "Сільверу - свабоду!" Фота @maxim_nm #freejhonsilver https://t.co/LbCpQAeTw4
— Радыё Свабода (@svaboda) 9.6.2016
Севярынец: Ці чуе нас Пальчыс? У 1998 годзе я тут сядзеў і чуў, як мяне падтрымлівалі.#freejhonsilver https://t.co/7pgv35ivz2
— Радыё Свабода (@svaboda) 9.6.2016
Севярынец: Пальчысу падтрэбна падтрымка, пішыце.#freejhonsilver https://t.co/rUeZTn6p8K
— Радыё Свабода (@svaboda) 9.6.2016
Мінакі і аўто на Валадарскага цікавяцца пікетам.#freejhonsilver https://t.co/3BbWalrfMX
— Радыё Свабода (@svaboda) 9.6.2016
На пікеце: Слава Беларусі -Героям слава!#freejhonsilver https://t.co/MVNspXKeVv
— Радыё Свабода (@svaboda) 9.6.2016
Міліцыянты, якія сочаць за пікетам, пэўна, стаміліся.#freejhonsilver https://t.co/mlI1hrkuzu
— Радыё Свабода (@svaboda) 9.6.2016
Да пікету далучылася Натальля Гарачка: Каты беларускага народу, мы патрабуем свабоду!#freejhonsilver https://t.co/4K4w1VRCgQ
— Радыё Свабода (@svaboda) 9.6.2016
Салідарнасьць vs Сыстэма сцэна #freejhonsilver https://t.co/XfRuGZINys
— Радыё Свабода (@svaboda) 9.6.2016
Севярынец пра "парнаграфічны" сьлед у справе Пальчыса: Гэта відавочная правакацыя.#freejhonsilver https://t.co/o5JuuJNcIn
— Радыё Свабода (@svaboda) 9.6.2016