Сустаршыня Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі Павал Севярынец заклікаў на акцыю салідарнасьці «Свабоду Эдуарду Пальчысу» пад менскай турмой на Валадарскага, 2, а 18-й гадзіне. Афіцыйнага паведамленьня пра месца ўтрыманьня Пальчыса не было.
Акрамя акцыі салідарнасьці Севярынец прапаноўваў пісаць блогеру лісты падтрымкі па адрасе: Менск, 220050, СІЗА-1, Валадарскага, 2, Пальчысу Эдуарду.
Эдуарду Пальчысу пагражае да 5 год зьняволеньня за вядзеньне блога 1863x пад псэўданімам Jhon Silver: расьсьледуецца справа за «распальваньне варожасьці» і «распаўсюд парнаграфіі», што нібыта пацьвярджаецца вынікамі экспэртызаў.
Пальчыс можа быць прызнаны палітвязьнем, калі будзе вядома, за якія менавіта публікацыі яго затрымалі. Але пакуль незразумела, у чым менавіта выявіліся «распальваньне варожасьці» і «распаўсюд парнаграфіі», казаць пра прызнаньне палітычным зьняволеным альбо вязьнем сумленьня рана, тлумачыў Свабодзе праваабаронца Валянцін Стэфановіч.
Хто такі Джон Сільвэр? 10 фактаў пра арыштаванага блогера
Блогер Эдуард Пальчыс экстрадзіраваны ў Беларусь. Што яго чакае на радзіме, пакуль невядома. З канца траўня Эдуард Пальчыс, вядомы як Jhon Silver, стваральнік блога 1863x, знаходзіцца пад вартай у Беларусі. Ён быў экстрадзіраваны з Расеі, дзе яго трымалі ў турме за «распальваньне нянавісьці або варожасьці».