Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Маюць права на жыцьцё», — Сурыкаў пра акцыю Дашкевіча супраць графіці «Масква-Менск»


Амбасадар Расеі Аляксандар Сурыкаў пракамэнтаваў учорашнюю акцыю супраць адкрыцьця графіці з выявай беларускага хлопчыка і расейскай дзяўчынкі на вуліцы Магілёўскай у Менску.

«Я разумею, што не беларускае грамадзтва пратэставала супраць графіці, а асобныя людзі, якія жывуць у гэтым грамадзтве. Гэта мне зразумела. Калі малююць нейкія карцінкі з заходняга жыцьця — гэтым людзям гэта, магчыма, падабаецца. А ёсьць адваротны пункт погляду, і ім іншае не падабаецца. Сацыялягічныя апытаньні паказваюць, што жыць у братэрстве з расейскім народам хочуць 70% беларусаў.

Я стаўлюся нармальна да гэтых рэчаў — маюць права на жыцьцё і тыя, і іншыя рэчы. І ня трэба гэтаму перашкаджаць. Нічога страшнага ў гэтым няма», — заявіў амбасадар Расеі на прэс-канфэрэнцыі ў Менску.

Аляксандар Сурыкаў
Аляксандар Сурыкаў

Прэс-канфэрэнцыя Сурыкава была прымеркаваная да дзяржаўнага сьвята — Дня Расеі, які адзначаецца 12 чэрвеня. На думку амбасадара РФ, гэты дзень — сьвята і для беларусаў.

«Сёньня народ Расеі стаў больш уважліва ставіцца да гэтага сьвята. Сёньня гэта наша агульнае сьвята ў Расеі, сьвята „русского мира“ нават, які ў той жа ступені зьяўляецца і беларускім для нас з вамі, для людзей, якія адчуваюць шчыльную сувязь з расейскай зямлёй, яе мінулым. Гэта наша агульнае сьвята. Мы — адзін народ», — заявіў расейскі амбасадар.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG