Па дадзеных апытаньня, праведзенага амэрыканскай грамадзкай групай Common Sense Media, 59% бацькоў ўпэўненыя, што іх дзеці пакутуюць залежнасьцю ад мабільных прыладаў. З апытаных тынэйджэраў у залежнасьці прызналася прыкладна палова. Інтэрнэт-залежнасьць аказвае на людзей такое ж разбуральнае ўзьдзеяньне, як наркаманія або азартныя гульні. З-за яе вылятаюць са школ, зьбягаюць з дому, ўпадаюць у дэпрэсію і губляюць апошнія грошы.
У дыягнастычным рэестры псыхічных расстройстваў ЗША «інтэрнэт-залежнасьць» пакуль адсутнічае. Але жыхарам краіны ўжо прапануюць спэцыяльныя праграмы рэабілітацыі ад смартфонаў і інтэрнэту. Паўтара месяца лячэньня ў клініцы абыдуцца ў 25 тысяч даляраў, што параўнальна з расцэнкамі самых дарагіх клінік для лячэньня наркаманаў